Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 кастрычніка 2017, 17:53

Сітуацыя вакол гібелі салдата ў ваенным гарадку Печы знаходзіцца на строгім кантролі ў Лукашэнкі

13 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Сітуацыя вакол гібелі салдата ў ваенным гарадку Печы знаходзіцца на строгім кантролі ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Аб гэтым журналістам заявіла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант пасля завяршэння нарады на ўзроўні Прэзідэнта з прадстаўнікамі сілавых структур, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Журналісты таксама пацікавіліся, ці закраналася на нарадзе гэта тэма. "Так, зразумела, гэта тэма абмяркоўвалася, яна знаходзіцца на строгім кантролі ў кіраўніка дзяржавы", - заявіла прэс-сакратар.

"Адказным асобам даручана разабрацца ў сітуацыі самым дасканалым чынам, вывучыць яе да самых дробязей і прадставіць аб'ектыўны вынік. Аляксандру Лукашэнку літаральна па некалькі разоў на дзень дакладваецца аб ходзе аператыўных мерапрыемстваў. Паверце, пазіцыя Прэзідэнта ў гэтым пытанні настолькі жорсткая, што ніхто з вінаватых адказнасці не міне", - падкрэсліла Наталля Эйсмант.

Цела 21-гадова радавога Аляксандра Коржыча было знойдзена 3 кастрычніка ў часці ваеннага гарадка Печы. У якасці мяркуемай версіі гібелі называлі суіцыд. Аднак блізкія ваеннаслужачыя ўпэўнены, што салдат не мог пакончыць з сабой. Папярэдняе расследаванне даручана следчай групе, якая актыўна працуе і правярае ўсе версіі, высвятляюцца акалічнасці, якія папярэднічалі здарэнню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі