Сцяг Чацвер, 26 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 кастрычніка 2016, 17:48

Шчоткіна вызвалена ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мар'яна Шчоткіна вызвалена ад пасады міністра працы і сацыяльнай абароны ў сувязі з пераходам на выбарную пасаду. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 13 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Па той жа прычыне кіраўнік дзяржавы вызваліў ад пасад памочніка Прэзідэнта Беларусі - галоўнага інспектара па Брэсцкай вобласці Дзмітрыя Гобарава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Японіі Сяргея Рахманава, Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі, пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Харватыі па сумяшчальніцтве Валерыя Варанецкага, начальніка дэпартамента па матэрыяльных рэзервах МНС Васіля Чэкана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі