Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Час стаць прыкметней
20 кастрычніка 2017 Стужка навiн
Усе навіны

Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі

Прэзідэнт 10.10.2017 | 19:02

10 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет па развіцці прадпрымальніцтва ў Беларусі надзяляецца дадатковымі паўнамоцтвамі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 370 "Аб Савеце па развіцці прадпрымальніцтва", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 10 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прадугледжвае павышэнне ролі Савета па развіцці прадпрымальніцтва за кошт надзялення яго шэрагам дадатковых паўнамоцтваў. Да кампетэнцыі Савета цяпер будзе адносіцца разгляд і ўзгадненне праектаў нарматыўных прававых актаў, у тым ліку тэхнічнага характару, якія ўплываюць на парадак і ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці. Больш таго, Савет зможа ўносіць прапановы па ўдасканаленні заканадаўства непасрэдна ў Міністэрства эканомікі і ўрад. Гэтыя прапановы будуць з'яўляцца абавязковымі для разгляду.

Члены Савета змогуць удзельнічаць у рабоце грамадска-кансультатыўных саветаў па развіцці прадпрымальніцтва, створаных пры рэспубліканскіх органах дзяржкіравання і іншых арганізацыях, падпарадкаваных ураду, мясцовых органах улады. Практыка паказвае, што менавіта на такіх пляцоўках шляхам дыскусій і абмену меркаваннямі выпрацоўваюцца, а потым і прымаюцца найбольш эфектыўныя рашэнні па рэгуляванні бізнес-сферы.

Абноўлены таксама суб'ектны склад Савета. У яго ўвайшлі прадстаўнікі малога, сярэдняга і буйнога бізнесу, занятыя ў розных сферах эканамічнай дзейнасці.

Указ уваходзіць у пакет дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.