Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 чэрвеня 2018, 14:31

Савет фонду Прэзідэнта Беларусі падтрымае рэалізацыю трох культурных праектаў

1 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне нумар 113рп "Аб падтрымцы культуры і мастацтва", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва і прадугледжваецца выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі трох праектаў. У прыватнасці, гэта праекты па выкананні рэстаўрацыйных работ у Косаўскім палацава-паркавым ансамблі, а таксама правядзенні мерапрыемстваў па кансервацыі і рэстаўрацыі Гальшанскага і Крэўскага замкаў.

Прыняцце распараджэння будзе садзейнічаць захаванню помнікаў архітэктуры і гісторыі Беларусі на доўгатэрміновы перыяд, павелічэнню іх турыстычнага патэнцыялу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі