24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў на пленарным пасяджэнні Рэспубліканскага педагагічнага савета. БЕЛТА выбрала самыя яркія цытаты з выступлення кіраўніка дзяржавы:
Трэба ісці ад жыцця, вырашаць тыя пытанні, якія ставіць жыццё. Адукацыя - настолькі складаны працэс, што ўзяць і нешта зламаць, асабліва ў цэлым сістэму адукацыі, і выбудаваць новую не атрымаецца".
"Дзесяці-, пяцібальная сістэма... Усе спрачаюцца, якой быць заўтра ацэнцы і гэтак далей... Не асноўнае пытанне. Мае месца, але не асноўнае".
"Мы сілай не націскалі: давай "беларускую мову родную"! Мы ішлі і ідзём ад жыцця... Вы маю пазіцыю ведаеце: руская мова - гэта наша родная мова, ну, можа, крыху менш родная, чым беларуская. А ўвогуле я іх стаўлю на роўныя ўзроўні і лічу, што ад гэтай спадчыны адмаўляцца нам ні ў якім разе нельга".
"Менавіта эканоміка ведаў, а таксама прафесіяналы, якія шчыра любяць сваю Радзіму, забяспечваюць канкурэнтаздольнасць краіны".
"Для маладых людзей інтэрнэт - гэта асяроддзе пражывання. Яны не бачаць сябе без электронных устройстваў. Абсалютна згодны: гэтыя ўстройствы патрэбныя, цікавыя, карысныя. Але яшчэ важней навучыць людзей думаць!"
"Наша дашкольная адукацыя - лепшая ў свеце, і гэта не галаслоўная заява".
"Галоўная задача настаўніка - вучыць і выхоўваць дзяцей, а не займацца паператворчасцю".
"Мы вучыліся невядома ў якіх школах, невядома якіх класах, у закутках, як у Беларусі кажуць, і атрымлівалі нядрэнную адукацыю, і ў космас мы выйшлі толькі дзякуючы настаўніку".
"Успамінаю былыя часы, калі я быў вучнем. Самае страшнае для мяне было, калі ў вёску прыходзіў настаўнік. Ён хадзіў па хатах. Класны кіраўнік бываў у сваіх вучняў кожны тыдзень".
"Настаўнік павінен жыць тым жыццём, якім жыве яго вучань".
"У школы павінны паступаць дакументы, што датычацца толькі адукацыі і выхавання. Давайце канчаткова паставім кропку ў гэтым пытанні. Той хлам, які раней ішоў у школу, - розныя адпіскі, падлога, столь, мы нешта там лічылі, прыдумвалі і адпісваліся... гэта нікому не трэба. Справа нават не ў залішняй нагрузцы для настаўніка. Справа ва ўніжэнні самога настаўніка, якому даводзіцца рабіць непатрэбныя рэчы".
"Міністра адукацыі і віцэ-прэм'ера на апошнім дакладзе я выразна папярэдзіў: у будучым годзе праблема скаргаў настаўніка на нізкую заработную плату павінна быць знята... Павінна быць такая зарплата, каб вам, ведаючы аб'ём работы, які вы выконваеце, сорамна было б ставіць пытанне аб павышэнні зарплат".
"Настаўнік настаўніку не роўны. І вы гэта ведаеце не горш за мяне. Тады чаму настаўнікі ўсе ў нас аднолькавыя, ураўнілаўку мы стварылі? Атрымліваюць заработную плату практычна ўсе аднолькава".
"Не трацьце грошы на тое, што сёння не патрэбна. Пазбаўцеся ад гэтага. І вы атрымаеце сродкі на тое, каб падтрымаць настаўніцтва".
"Па маім патрабаванні мы прыцягнулі да напісання школьных падручнікаў акрамя вундэркіндаў (акадэмікаў, вядомых вучоных) настаўнікаў-наватараў. Эфект уражальны".
"Дайшло да таго, што паслугамі рэпетытара карыстаюцца нават у пачатковай школе, не кажучы аб падрыхтоўцы да паступлення ў ВНУ".
"Цэнтралізаванае тэсціраванне і тэсты павінны адпавядаць школьнай праграме".
"З дзіцячага сада, з першага класа школы дзецям трэба прывіваць гонар за сваю краіну. У гэтым павінны ўдзельнічаць усе - і ўлада, і школа, і сям'я".
"Шосты дзень у тыдні - гэта не выхадны. Гэта, калі хочаце, скажу як настаўнік, каб вучня нахіліць да жыцця, зрабіць яго здаровым... Цяперашні малады чалавек, падлетак не разумее, што такое электрычная разетка, лямпачка. Дзяўчынка-падлетак не ўмее гузік прышыць... Нам у хуткім часе не будзе каго ў армію прызываць па стане здароўя".
"Склалася ўражанне, што апошнім часам нашы ідэалагічныя памочнікі - маладзёжныя, грамадскія арганізацыі - захапіліся флэшмобамі, піяр-акцыямі і іншымі паказушнымі мерапрыемствамі. Гэта таксама, напэўна, трэба, гэта сучасна. Але яны, мабыць, забыліся, што іх галоўная задача - штодзённая і карпатлівая работа з моладдзю".
"Важна разумець, што бесперапыннасць навучання на працягу ўсёй кар'еры становіцца асноўным патрабаваннем у падрыхтоўцы кадраў. Таму неабходна ўдасканальваць і нашу вышэйшую школу".
"Трэба скараціць колькасць спецыяльнасцей, якія не з'яўляюцца профільнымі для той ці і іншай ВНУ. Сёння ў нас практычна кожная ВНУ выпускае сотні спецыялістаў самага шырокага профілю - юрыстаў, эканамістаў, палітолагаў. А потым яны беспаспяхова шукаюць работу па спецыяльнасці і вінавацяць у сваёй незапатрабаванасці дзяржаву".
"Настаў час брацца за вышэйшыя навучальныя ўстановы, пачынаючы ад кіраўніцтва, выкладчыкаў і заканчваючы тым, што яны гатуюць у сябе на кухні. Я маю на ўвазе - рыхтуюць спецыялістаў. І мы гэтым пытаннем зоймемся неадкладна".
"Выключна важна, каб у аснову адносін унутры трохвугольніка сям'я - школа - дзяржава быў пакладзены наступны тэзіс: кожнае дзіця адоранае, а задача дарослых - раскрыць і развіць яго здольнасці і талент".