Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Рост ВУП 3,5 працэнта, інфляцыя не больш за 6 працэнтаў - Лукашэнка падпісаў указ аб задачах развіцця Беларусі на 2018 год

Прэзідэнт 03.01.2018 | 11:12

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб задачах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2018 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы грунтуюцца на прыярытэтах праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады. Асноўнымі мэтамі 2018-га з'яўляюцца павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, забеспячэнне ўстойлівага эканамічнага росту і стварэнне дадатковых умоў для яго паскарэння ў наступныя гады.

Указам устанаўліваецца пералік важнейшых параметраў, якія з'яўляюцца ключавымі паказчыкамі эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка.

Прагназуецца, што валавы ўнутраны прадукт у 2018 годзе вырасце на 3,5 працэнта, экспарт тавараў і паслуг - на 5,7 працэнта. Практычна нулявы знешнегандлёвы баланс гарантуе стабільнасць рэсурснага забеспячэння эканомікі ва ўмовах чаканых выплат па знешнім доўгу і фарміраванне золатавалютных рэзерваў дзяржавы.

Нацыянальнаму банку і ўраду Прэзідэнтам Беларусі даручана прыняць неабходныя меры па абмежаванні ў 2018 годзе росту цэн не больш як на 6 працэнтаў.

Пры падпісанні ўказа кіраўніком дзяржавы пастаўлены ключавыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця. У тым ліку аб збалансаванасці плацежнага балансу, далейшай краінавай і таварнай дыверсіфікацыі. Ураду даручана забяспечыць далейшы эканамічна абгрунтаваны рост зарплат у рэспубліцы на аснове стварэння перш за ўсё высокапрадукцыйных рабочых месц.

У 2018 годзе павінна быць скарочана міжрэгіянальная дыферэнцыяцыя ва ўзроўні і якасці жыцця насельніцтва. Паскорыцца работа па паляпшэнні эканамічнай сістэмы краіны ў мэтах забеспячэння доўгатэрміновых крыніц эканамічнага росту, стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, нарошчвання экспартнага патэнцыялу. Як прадаўжэнне работы па стымуляванні дзелавой і інвестыцыйнай актыўнасці будзе фарміравацца сістэма гарантый для інвестараў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі Беларусь захоўвае лідзіруючыя пазіцыі сярод гандлёвых партнёраў Расіі ў СНД. У сваю чаргу Расія традыцыйна застаецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі.