Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Рост паступленняў у бюджэт, барацьба з карупцыяй і аптымізацыя - Лукашэнку далажылі аб рабоце мытні

Прэзідэнт 17.07.2018 | 16:06

17 ліпеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17 ліпеня прыняў з дакладам старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрыя Сянько. У ліку пытанняў, што абмяркоўваліся, былі пытанні напаўнення бюджэту і садзейнічання знешняму гандлю, праваахоўнай дзейнасці і аптымізацыі структуры мытных органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як ідуць справы з напаўняльнасцю рэспубліканскага бюджэту за кошт плацяжоў, кантралюемых ДМК. "Што мы, груба кажучы, маем ад мытнага камітэта, і асабліва ў дынаміцы. За мінулы, гэты год. Наколькі я інфармаваны, у нас істотны рост паступлення даходаў у рэспубліканскі бюджэт. Гэта галоўнае пытанне", - адзначыў беларускі лідар.

"Другое пытанне - сітуацыя ў органах мытнага кантролю. Якая там у нас абстаноўка? - пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. - Вы туды прыйшлі з адной добрай мэтай - навесці парадак. Таму што хапала ў нас там праблем. Вы прафесіянал, спецыяліст, на гэта і разлічваў, што парадак будзе наведзены. Як там з праваахоўнікамі?"

Прэзідэнт пры гэтым канстатаваў, што апошнім часам усё радзей даводзіцца чуць аб праявах карупцыі ў мытных органах. "Хоць я не выключаю, што гэта ў нас яшчэ не выкаранена. Але ўжо таго, што было, напэўна, няма. Хацелася б спадзявацца", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы закрануў і тэму аптымізацыі структуры мытных органаў. "Ці ўдалося нам выйсці на той узровень, які планавалі? Мы нават невялікае скарачэнне планавалі за кошт аб'яднання і аптымізацыі. Хоць, калі шчыра казаць, асабліва ў мытным камітэце скарачаць няма чаго. Гэта працуючы орган, які прыносіць грошы, і мы пастаянна там падціскалі. Дзе трэба было дадаткова ўводзіць колькасць, мы яе не ўводзілі з вамі, арыентуючыся на тое, што ёсць", - адзначыў Прэзідэнт.

Паводле даных ДМК, за першае паўгоддзе 2018 года ў рэспубліканскі бюджэт паступіла Br4,6 млрд плацяжоў, кантралюемых ДМК. Гэта сума на Br1,1 млрд, або на 33,6 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2017 года. У доларавым эквіваленце сума плацяжоў склала амаль $2,3 млрд, што на $490,1 млн, або на 27 працэнтаў больш, чым за першае паўгоддзе мінулага года. Работа вядзецца ва ўмовах росту аб'ёмаў міжнароднага гандлю і павелічэння таваратранспартных патокаў.

"Ахарактарызаваць сітуацыю неабходна з двух бакоў. Першае - гэта аптымізацыя дзеянняў, якія праводзіць мытная служба адносна бізнесу ў адзінку часу, калі мы можам ажыццявіць большую колькасць аперацый за кошт аўтаматызацыі працэсаў, розных падыходаў, колькасці дакументаў, якія сёння прадугледжаны новым Мытным кодэксам. І, вядома, за кошт росту аб'ёму як транзітных тавараў, так і тавараў, якія перамяшчаюцца на тэрыторыі Беларусі і з тэрыторыі нашай краіны", - растлумачыў Юрый Сянько.

Паводле яго даных, у гэтым годзе транзітных тавараў прайшло па тэрыторыі Беларусі на 3 млн т больш. "Гэта статыстыка характарызуе работу бізнесу. Не таму, што мытная служба спагнала нейкія плацяжы, якія раней не спаганяла, а таму, што бізнес, які хоча і працуе законна, плаціць тыя плацяжы, якія падлягаюць выплаце", - звярнуў увагу старшыня ДМК.

Што датычыцца сітуацыі ў мытных органах, Юрый Сянько адзначыў, што яе можна прасачыць па колькасці выяўленых дысцыплінарных правіннасцей і ўзбуджаных крымінальных спраў. Ён канстатаваў, што ў 2018 годзе не было фактаў узбуджэння крымінальных спраў адносна асабовага складу. Разам з тым фіксаваліся асобныя дысцыплінарныя правіннасці, прыняты неабходныя меры.

"У тым ліку праводзілі рознага плана ратацыйныя мерапрыемствы, аптымізацыю розных участкаў і напрамкаў дзейнасці, каб дакладна кантраляваць і бачыць, чым займаюцца падначаленыя службовыя асобы, своечасова рэагаваць на з'яўленне нейкіх сігналаў і не дапусціць карупцыйных рызык у цэлым па сістэме", - дадаў Юрый Сянько.

Адказваючы на адно з пытанняў журналістаў пасля даклада Прэзідэнту, Юрый Сянько расказаў, як рыхтуецца ведамства да II Еўрапейскіх гульняў і іншых маючых адбыцца міжнародных спартыўных форумаў на тэрыторыі Беларусі. У рамках гэтай работы атрымана магчымасць дабудаваць два буйныя пункты пропуску на латвійскім і ўкраінскім напрамках - "Урбаны" і "Верхні Церабяжоў". Нядаўна падпісаны адпаведны ўказ кіраўніка дзяржавы.

Акрамя таго, ёсць магчымасць удзелу ДМК у рэалізацыі розных праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі. "Да 2021 года мы плануем завяршыць восем праектаў міжнароднай тэхнічнай дапамогі агульным коштам амаль 15 млн еўра. Пры гэтым 3,5 млн еўра будзе складаць беларуская частка ў рамках суфінансавання, якую мы павінны ўкласці. Гэтыя інвестыцыі пойдуць на развіццё пагранічнай мытнай інфраструктуры", - удакладніў кіраўнік ведамства.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).