Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 мая 2018, 18:29

Рэзервовы фонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліць грошы на аздараўленне 300 дзяцей з Сірыі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэзервовы фонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліць сродкі на фінансаванне расходаў па арганізацыі адпачынку і аздараўлення 300 дзяцей з Сірыі ў маі-чэрвені ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Адпаведнае распараджэнне кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дзецям будуць аказаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера, для іх падрыхтаваны экскурсійна-культурныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.

Запрашэнне ў Беларусь дзяцей з Сірыі накіравана на рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі