Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 сакавіка 2017, 14:06

Развіццё беларуска-грузінскіх адносін набыло сістэмны і мэтанакіраваны характар - Лукашэнка

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё беларуска-грузінскіх адносін набыло сістэмны і мэтанакіраваны характар. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Грузіі Георгіем Маргвелашвілі ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За параўнальна кароткі перыяд часу пасля майго візіту ў Грузію нашы міждзяржаўныя адносіны выйшлі на якасна новы ўзровень. Іх развіццё набыло сістэмны і мэтанакіраваны характар. Усё тое, аб чым мы дамаўляліся, паспяхова выконваецца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што рухавіком узаемавыгаднага партнёрства служыць цесна эканамічнае супрацоўніцтва. "На сустрэчы ў Тбілісі мы дамовіліся давесці ў перспектыве ўзаемны тавараабарот да $200 млн. З улікам кошту паслуг па выніках мінулага года ён наблізіўся да стамільённай адзнакі. Гэта рэкордны паказчык за апошнія пяць гадоў. Як бачым, пры такіх тэмпах абазначаная мэта цалкам дасягальная. Трэба толькі задзейнічаць існуючыя рэзервы для далейшага росту", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Беларусь гатова прадаставіць грузінскім кампаніям самыя выгадныя ўмовы для вядзення бізнесу
"Эканомікі нашых краін дапаўняюць адна адну, што дае перавагі ва ўзаемным напаўненні рынкаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь удзяляе сур'ёзную ўвагу развіццю гуманітарных адносін з Грузіяй - Лукашэнка
"Разам з прагматычнымі пытаннямі эканомікі мы ўдзяляем сур'ёзную ўвагу гуманітарнаму складніку. Цудоўную магчымасць азнаёміцца з гісторыяй і традыцыямі нашых народаў дае ўзаемны абмен Днямі нацыянальных культур. Патрэбнасць у іх правядзенні існуе і ў беларускім, і ў грузінскім грамадстве", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка прапануе Грузіі ўдзяліць увагу новым ініцыятывамЛукашэнка прапануе Грузіі ўдзяліць увагу новым ініцыятывам
Прэзідэнт дадаў, што грузінскі бок павінен зацікавіць таксама беларускі вопыт па загрузцы спартыўных аб'ектаў, выкарыстанні іх інфраструктуры для спартыўных і масавых мерапрыемстваў.
Беларускі вопыт у сферы сельскай гаспадаркі асабліва значны для Грузіі
Грузія таксама зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю ў сферах высокіх тэхналогій і іншых галінах. "У ходзе нашых перагавораў і гэтага візіту мы намецім новыя магчымасці", - сказаў Прэзідэнт Грузіі.
Лукашэнка і Маргвелашвілі пацвердзілі зацікаўленасць сваіх краін ва ўмацаванні супрацоўніцтва
Бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць сваіх краін ва ўмацаванні двухбаковага ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Сумесныя прадпрыемствы па перапрацоўцы грузінскай сельгаспрадукцыі могуць стварыць у Беларусі
"Наша краіна зацікаўлена ў нарошчванні імпарту традыцыйных паўднёвых тавараў: фруктаў, агародніны, він. Абмяркоўваліся таксама магчымасці стварэння сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы грузінскай сельгаспрадукцыі на беларускай тэрыторыі", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.
Супрацоўніцтва Беларусі і Грузіі набрала добрыя абароты па ўсіх напрамках - Лукашэнка
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што адкрыццё беларускага пасольства ў Тбілісі, якое адбылося ў снежні мінулага года, будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню супрацоўніцтва.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі