Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2017, 12:08

Рашэнне аб разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы ў Беларусі прымуць на ўзроўні Прэзідэнта

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне аб разняволенні прадпрымальніцкай ініцыятывы будзе прынята ў Беларусі на ўзроўні Прэзідэнта. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў час нарады з кіраўніцтвам Адміністрацыі Прэзідэнта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы павінны абмеркаваць гэту задачу з прыняццем рашэнняў на ўзроўні Прэзідэнта. Гэта праблема вывучаецца, я разумею Міцкевіч (намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч. - Заўвага БЕЛТА), як і раней, займаецца ёю, кантралюе яе. Наколькі я праінфармаваны, урад разгледзеў гэтыя пытанні. Мы павінны на ўзроўні Прэзідэнта правесці нараду і прыняць адпаведнае рашэнне", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што такіх пытанняў, якія патрабуюць прыняцця рашэнняў на ўзроўні кіраўніка дзяржавы, нямала. "Нам трэба запланаваць іх да разгляду, нягледзячы на мой шчыльны графік. Зацягваць вырашэнне гэтых пытанняў нельга", - папярэдзіў Прэзідэнт.-0-

Лукашэнка: уся вертыкаль улады павінна раз у квартал абмяркоўваць у Прэзідэнта вырашэнне галоўных пытанняўЛукашэнка: уся вертыкаль улады павінна раз у квартал абмяркоўваць у Прэзідэнта вырашэнне галоўных пытанняў
"Мы будзем абмяркоўваць сур'ёзныя пытанні, якія датычацца развіцця ўсёй краіны. Напрыклад, сельская гаспадарка, ЖКГ. Ды і адукацыя - гэта агульнанацыянальнае пытанне. Таму такія тэмы мы павінны вызначаць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка даручыў у жніўні расставіць усе кропкі над "i" ў адукацыіЛукашэнка даручыў у жніўні расставіць усе кропкі над "i" ў адукацыі
Нямала пытанняў, заўважыў Прэзідэнт, у сферы сельскай гаспадаркі. Аднак падрабязна гэта тэма будзе разгледжана пазней. "Мы дамовіліся, што вернемся да гэтай праблемы восенню, пасля ўборачнай кампаніі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка анансаваў нараду па ЖКГЛукашэнка анансаваў нараду па ЖКГ
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што існуе нямала пытанняў, якія падлягаюць разгляду на ўзроўні Прэзідэнта ў шырокім коле. Адно з іх - стан спраў у жыллёва-камунальнай гаспадарцы. Удасканальваць гэту сферу вырашана на прыкладзе Мінска, нагадаў Прэзідэнт.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі