Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 мая 2018, 14:59

Рахмон: Беларусь была і застаецца важным партнёрам для Таджыкістана

15 мая, Душанбэ /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь была і застаецца важным партнёрам для Таджыкістана. Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для Таджыкістана Беларусь была і застаецца важным партнёрам у сістэме міжнародных адносін. Адносіны дзвюх краін развіваюцца па нарастаючай", - сказаў Прэзідэнт Таджыкістана.

Паводле яго слоў, асаблівы акцэнт у ходзе перагавораў быў зроблены на пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Размова ішла аб павелічэнні аб'ёмаў і дыверсіфікацыі структуры двухбаковага тавараабароту. "Тэндэнцыя яго росту за апошнія гады сведчыць аб вялікім патэнцыяле нашых краін", - адзначыў Эмамалі Рахмон.

"Мы дамовіліся ўсямерна падтрымліваць інвестыцыйную дзейнасць па стварэнні эфектыўных сумесных вытворчасцей, у тым ліку ў нашых свабодных эканамічных зонах, прадоўжыць работу па фарміраванні спрыяльных умоў для работы таджыкскіх і беларускіх інвестараў. Развіццё прамысловай кааперацыі паміж Таджыкістанам і Беларуссю адпавядае інтарэсам бакоў і з'яўляецца фактарам напаўнення нашых эканамічных адносін практычным зместам", - сказаў Прэзідэнт Таджыкістана.

Шырокія магчымасці для вытворчай кааперацыі ёсць у сферы АПК, лесапапяровай і нафтахімічнай прамысловасці, а таксама ў шэрагу іншых сфер. "У гэтым кантэксце АПК, галіны машынабудавання, вытворчасці лекавых прэпаратаў, лёгкай і харчовай прамысловасці былі вызначаны намі як перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва", - заявіў Эмамалі Рахмон.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі