Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 кастрычніка 2015, 15:05

Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі будзе вырашацца толькі з улікам меркавання людзей

20 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пытанне павышэння пенсійнага ўзросту ў Беларусі будзе вырашацца толькі з улікам меркавання людзей. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, некаторыя прапануюць цяпер прыняць рашэнне наконт пенсійнага ўзросту. Прэзідэнт лічыць, што людзі самі павінны вызначыцца, ці неабходна ў бліжэйшы час уносіць такія змяненні.

"Я аб гэтым гаварыў яшчэ ў перадвыбарны перыяд, што пенсійны ўзрост давядзецца павышаць. Нам трэба яго павышаць, але людзі гэтага не хочуць. Таму ў нас у краіне невялікія пенсіі. Мы сёння маем той пенсійны фонд, які маем", - падкрэсліў Прэзідэнт.

На яго думку, у любым выпадку пытанне павышэння пенсійнага ўзросту можа "вырашацца праз людзей". "Мы павінны параіцца з імі, будзем іх пераконваць, прасіць іх згоды", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. "Мы папросім у іх падтрымкі, - сказаў Прэзідэнт. - Пагодзяцца - правядзём змяненні. Не - значыць, не".

"Мы ўсюды пішам - дзяржава для народа. Дык давайце слухаць народ", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі