Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 красавіка 2017, 10:38

Пуцін паабяцаў палітычную падтрымку Беларусі на міжнародных пляцоўках

4 красавіка, Санкт-Пецярбург /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паабяцаў палітычную падтрымку Беларусі на міжнародных пляцоўках і ў час кантактаў з лідарамі сусветных дзяржаў. Аб гэтым па выніках праведзеных перагавораў расказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка беларускай дзяржавы, шмат часу бакі ўдзялілі абмеркаванню праблем міжнароднага парадку дня. "Асабліва тых пытанняў, якія датычацца нас, нашых суседзяў, палітыкі Еўрасаюза. Абмяняліся думкамі аб узаемаадносінах з ЗША, як выбудоўваць гэтыя адносіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Я, вядома, прасіў Уладзіміра Уладзіміравіча, каб ён не забываў і пра Беларусь, выбудоўваючы адносіны з буйнымі дзяржавамі. У яго наперадзе сустрэчы ў "дваццатцы". Я атрымаў запэўненні ў падтрымцы нас на ўсіх форумах, як гэта ён рабіў і раней", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі