Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 верасня 2017, 20:02

Прыём з нагоды 20-годдзя хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі адбыўся ў Палацы Незалежнасці

15 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прыём з нагоды 20-годдзя хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі адбыўся ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На прыём былі запрошаны некалькі дзясяткаў чалавек разам з іх сем'ямі - тыя, хто ўнёс найбольшы ўклад у станаўленне і развіццё хакейнай каманды, садзейнічаў яе поспехам на працягу гэтых гадоў.

Спецыяльна да гэтага дня ў Палацы Незалежнасці падрыхтавалі імправізаваную фотаэкспазіцыю, па якой можна прасачыць усю гісторыю каманды, найбольш знакавыя моманты і матчы.

Для ўдзельнікаў прыёму таксама правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці, расказалі аб гісторыі яго будаўніцтва, унутраным убранні залаў, у што вялікі ўклад унеслі беларускія майстры. Гасцям таксама было цікава асабіста наведаць месцы, якія ўжо сталі гістарычнымі, дзе праходзілі важныя палітычныя форумы і падзеі апошніх гадоў. Іх увазе таксама была прадстаўлена пастаянная фотавыстаўка аб важнейшых вехах гісторыі суверэннай Беларусі.

У Зале ўрачыстых цырымоній адбылося сумеснае фатаграфаванне, дзе да сваёй каманды далучыўся і Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

На інтэрнэт-старонцы хакейнай каманды Прэзідэнта Беларусі адзначаецца, што першую трэніроўку лядовая дружына кіраўніка дзяржавы правяла ў ліпені 1997 года. Каманда ўнікальная тым, што ў ёй плячо ў плячо на лёд выходзяць ветэраны і моладзь, былыя прафесіяналы і аматары, лідар краіны і радавыя грамадзяне. Іх усіх аб'ядноўвае вернасць і адданасць любімай гульні, спартыўны азарт і воля да перамогі.

Заслугі ўнікальнай каманды адзначаны ў святая святых сусветнага хакея: у Зале хакейнай славы на радзіме гульні ў Таронта. Сярод маек легенд сусветнага хакея, побач з Кубкам Стэнлі, захоўваецца і хакейная майка Прэзідэнта Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі