Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнту Беларусі прадставілі камбайн-навінку на газаматорным паліве

Прэзідэнт 10.08.2018 | 16:54

10 жніўня, Гомель /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння ў час наведвання ААТ "Гомсельмаш" прадставілі камбайн-навінку на газаматорным паліве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як было даложана, новая тэхніка крыху даражэйшая у параўнанні з традыцыйнымі аналагамі, аднак дае магчымасць значна эканоміць на кошце паліва. У сярэднім гэта каля палавіны затрат па гэтым расходным артыкуле. Распрацоўшчыкі лічаць, што новы камбайн можа быць шырока запатрабаваны на расійскім рынку. Акрамя таго, ён больш экалагічны. Кіраўніка дзяржавы запэўнілі, што ўсе пытанні бяспекі эксплуатацыі вырашаны на 100 працэнтаў.

Аляксандр Лукашэнка зацікавіўся навінкай і даручыў да наступнай уборачнай кампаніі вырабіць некалькі такіх камбайнаў, каб апрабаваць іх у якасці эксперымента ў адной з гаспадарак. "У будучым годзе мы ім паставім гэтыя камбайны, запраўшчык дадзім і ўбачым. Нам трэба самім тут пераканацца, калі гэта такая эканомія", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт мае намер у наступную ўборачную кампанію асабіста прыехаць і паглядзець на вынікі эксперымента. Ён таксама адзначыў, што з'яўляецца актыўным прыхільнікам развіцця тэхнікі на электрарухавіках, аднак адносна камбайнаў гэта пакуль яшчэ даволі далёкая перспектыва, таму выкарыстанне газу ў якасці паліва магло б стаць добрай альтэрнатывай з эканамічнага пункту гледжання.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сяўба азімых збожжавых 2018 У верасні ў гаспадарках рэспублікі пачынаецца сяўба азімых культур. Усяго пад засеў азімымі збожжавымі адведзена 1 309,3 тыс. га.