Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 красавіка 2017, 15:38

Прэзідэнт прапанаваў пазней пачынаць вучэбны дзень у школе

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прапануе пазней пачынаць вучэбны дзень у школе. Аб гэтым ён заявіў, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт расказаў на прыкладзе сваёй сям'і, як цяжка вучыцца цяперашнім школьнікам: учора ў сына было сем урокаў, кожны дзень дзіця прачынаецца паўсёмага. У гэтым пытанні неабходна разабрацца, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, і пачынаць вучобу ў школе ў 9 гадзін раніцы (а не ў 8, як цяпер. - Заўвага БЕЛТА), і не глядзець на тое, што многім бацькам трэба раней на работу.

"Чаму б не даць дадатковую гадзіну раніцай дзіцяці паспаць?" - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Магчыма, для старшакласнікаў гэта нармальна. А малышам, якія ўсё роўна позна кладуцца спаць? Непарадак у школе, нават у элементарных рэчах", - лічыць Прэзідэнт.

Беларускі лідар таксама засяродзіў увагу на дрэнным здароўі ў дзяцей. Увесь свой вольны час яны вымушаны траціць на вучобу. "Калі дзіця займаецца яшчэ і спортам, а гэта неабходна, то проста бяда. Яно не вытрымлівае такі тэмп", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, у ВНУ студэнты павінны працаваць на поўную моц, асабліва калі паступілі зыходзячы са сваіх здольнасцей і ведаў. У гэтым выпадку будуць нармальна пераносіць нагрузкі.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што існуе праблема набраць у войскі спецыяльнага прызначэння маладых людзей з адпаведным здароўем. "Гэта сур'ёзная праблема, якую трэба вырашыць", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі