Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2018, 13:48

Прэзідэнт патрабуе зрабіць Беларусь сапраўды прывабным транспартным вузлом

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе зрабіць Беларусь сапраўды прывабным транспартным вузлом. Адпаведнае даручэнне ён даў сёння, звяртаючыся з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь не ў поўнай меры выкарыстоўвае свой геаграфічны рэсурс. "Гэта недаравальнае марнатраўства. Чаму нашым грамадзянам больш выгадна лятаць адкуль заўгодна (з Вільнюса, Кіева, Варшавы), але не з Мінска? Калі Беларусь стане сапраўды прывабным вузлом? Урад павінен у гэтым годзе пакласці мне на стол дакумент, які прымусіць свет убачыць Беларусь і з гэтай пазіцыі", - даручыў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі