Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 красавіка 2017, 19:01

Прэзідэнт: неабходна актыўней прыцягваць вучоных да вырашэння важнейшых дзяржаўных задач

7 красавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Неабходна актыўней прыцягваць вучоных да вырашэння важнейшых дзяржаўных задач. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб праблемах і перспектывах развіцця беларускай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Часам мы не задзейнічаем - і самі вінаватыя - патэнцыял вучоных. Яны ж вопытныя людзі, дасведчаныя, разумныя, начытаныя, адукаваныя. А па канкрэтнай праблеме гэта вундэркінды. Чаму мы іх не прыцягваем ні ва ўрадзе, ні па іншых пытаннях, ні ў ведамствах? Гэты вялікі пласт людзей не задзейнічаны ў кіраванні дзяржавай і вырашэнні важнейшых дзяржаўных задач. А хто вінаваты? Вучоныя? У нейкай ступені. Але больш за ўсё мы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прывёў у прыклад распрацоўку нарматыўна-прававых актаў, у прыватнасці дэкрэта нумар 3 аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства. Паводле яго слоў, дакумент быў бы не такі супярэчлівы, калі б да яго стварэння прыцягнулі экспертаў, якія не па чутках знаёмы з гэтай праблематыкай.

"Выкананне дэкрэта было вельмі дрэнным. Даручыў дапрацаваць. І вось ён у мяне на стале ляжыць, я яго прачытаў і цяпер думаю: які там прынцып закладзены? А прынцып той жа. Думаеце, "дармаеды", як яны сябе называюць, будуць працаваць цэлы год і кожны месяц па $12 (або колькі там) адлічаць? Не будуць. Гэта міна запаволенага дзеяння. Яны зноў дацягнуць да крайняй кропкі - лютага або сакавіка, нічога не заплацяць, працаваць не будуць, а потым ім памахаюць - яны пойдуць зноў па вуліцах, дарогах і гэтак далей", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Таму ў распрацоўцы дакументаў непасрэдны ўдзел павінны прымаць вузкія спецыялісты: яны могуць прапанаваць новыя, больш удачныя падыходы. "Маглі б мы з вучонымі, гуманітарыямі, акадэмікамі прапрацаваць гэту тэму і некалькі варыянтаў выбраць? Не, зноў мне прынеслі гэты праект дэкрэта, паклалі на стол", - канстатаваў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі