Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 17:52

Прэзідэнт: не трэба душыць прадпрыемствы кантрольнымі мерапрыемствамі без дакладных фактаў аб парушэннях

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не трэба душыць прадпрыемствы кантрольнымі мерапрыемствамі пры адсутнасці дакладных фактаў аб парушэннях. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Галоўная наша бяда ў тым, што, маючы дастатковую колькасць служачых у дзяржапараце, дасведчаных, талковых, ведаючых што рабіць (гэта прызнаюць усе, і я гэта таксама пацвярджаю), мы часам працуем неэфектыўна, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мы працуем па-савецку. Едзем на сельгаспрадпрыемства - куды трэба і куды не трэба, кантралюем, хто як сее, убірае, у якія тэрміны і г.д. Не трэба залішне напружваць кіраўнікоў, не трэба хадзіць следам за імі і не трэба іх душыць кантрольнымі мерапрыемствамі, праверкамі, калі вы не злавілі іх за руку. А злавілі за руку - прыцягвайце да адказнасці! Прычым прыцягвайце да адказнасці па поўнай, не шкадуючы. Калі ж няма дакладных фактаў, што кіраўнік любога ўзроўню - дзяржустановы, прыватнага або іншага прадпрыемства - парушае закон, вам на гэтым прадпрыемстве рабіць няма чаго. Гэта рашэнне раз і назаўсёды".

"Паглядзіце на стыль работы. Мы часам прымаем рашэнні ў выканкамах па тых пытаннях, якія наогул сёння закранаць не трэба, - лічыць Прэзідэнт. - Трэба прымаць рашэнні па важных пытаннях, якія забяспечваюць паступленні ў бюджэт, жыццё людзей, развіццё рэгіёна. На гэтыя пытанні трэба звяртаць увагу. Добра, звярнулі ўвагу, прынялі рашэнне. А далей? А далей жалезабетонна гэтыя рашэнні павінны выконвацца. Выконваюцца яны? Не. Райвыканкамы, часткова аблвыканкамы прымаюць рашэнні, якія потым правальваюцца. І вы пачынаеце гераічна ўсім апаратам выканкамаў самі выконваць гэтыя рашэнні. Каму патрэбна такое кіраванне?!"

Прынятыя рашэнні павінны па вертыкалі бездакорна выконвацца, падкрэсліў Прэзідэнт. Тады не трэба будзе такой колькасці чыноўнікаў, як цяпер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі