Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 лістапада 2017, 09:07

Прэзідэнт: Людміла Златава на сцэне Вялікага тэатра стварыла яркія і незабыўныя вобразы

22 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку БССР Людмілу Златаву з 80-годдзем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі Вамі створаны яркія і незабыўныя вобразы, якія пакінулі ў гледачоў моцныя пачуцці і ўражанні", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Сёння, працуючы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Людміла Златава дзеліцца з падрастаючым пакаленнем сваім вопытам, натхняе маладыя таленты на новыя здзяйсненні, дапамагае ім дасягаць прафесійных вяршынь.

"Ваша шматгадовая плённая дзейнасць непарыўна звязана з беларускай музычнай культурай, з'яўляецца прыкладам самаадданага служэння мастацтву", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі