Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт: Канстытуцыя Беларусі не будзе змяняцца пад якую-небудзь асобу

Прэзідэнт 24.04.2018 | 12:52
Фота з архіва
Фота з архіва

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канстытуцыя Беларусі не будзе змяняцца пад якую-небудзь асобу, заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ніколі не пастаўлю вас і спецыялістаў, суддзяў, народ перад выбарам змянення канстытуцыйных асноў дзяржавы пад якую-небудзь асобу. Ніколі гэтага не будзе", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да прысутных у Авальнай зале.

Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да сітуацыі ў Арменіі. "Трэба было сумленна зрабіць. Мы некалі гэтым шляхам пайшлі, зняўшы абмежаванні для выбрання прэзідэнтаў - усіх прэзідэнтаў", - нагадаў ён. Аляксандр Лукашэнка выказаўся наконт пераходу Арменіі да парламенцкай рэспублікі, паколькі ў свой час абмяркоўваў гэту праблему з былым Прэзідэнтам гэтай краіны. Беларускі лідар не ўтойваў тады сваёй пазіцыі, лічачы, што трэба пайсці да народа, сумленна і адкрыта. "Навошта мяняць асновы, ламаць краіну пад асобу? А калі потым асоба зламаецца? Што і адбылося", - канстатаваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў армянскаму народу не захапляцца. "Уладу памяняць проста, але потым жа трэба даваць вынік, - адзначыў Прэзідэнт. - Дай бог, каб таленавіты разумны народ Арменіі справіўся з гэтай сітуацыяй". Пры гэтым кіраўнік дзяржавы нагадаў, што Арменія знаходзіцца ў ЕАЭС, "гэта не чужая нам краіна". Прэзідэнт лічыць, што ўраду неабходна звязацца з армянскім бокам наконт таго, чым можна дапамагчы.

Прэзідэнт адзначыў, што задач у частцы магчымага змянення Канстытуцыі дастаткова, але яны не могуць быць вырашаны адначасова, у адзін момант. "Размова ідзе пра галоўны дакумент краіны. Мы павінны быць упэўнены ў правільнасці прымаемых рашэнняў", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы даручыў суддзям Канстытуцыйнага суда разам з вучонымі і юрыстамі-практыкамі ў спакойным рэжыме разам з парламентарыямі падрыхтаваць адпаведныя прапановы ў Канстытуцыю. Яны лепш за іншых ведаюць заканадаўства краіны, яго спецыфіку, асабліва суддзі КС, падкрэсліў Прэзідэнт. "І не трэба ўзнімаць шуміху вакол гэтага працэсу, вышукваць падставу для чарговай сенсацыі", - перакананы Аляксандр Лукашэнка. Спецыялістам неабходна проста даць спакойна працаваць. "Каб потым, калі прыйдзе час, мы маглі прапанаваць найлепшыя падыходы для будучыні Беларусі, абмеркаваць іх з шырокім колам зацікаўленых і прыняць агульнае рашэнне", - сказаў беларускі лідар.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).