Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2018, 15:09

Прэзідэнт даручыў ураду і КДК вызначыць правілы прамых паставак айчынных тавараў

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу даручыў ураду і Камітэту дзяржаўнага кантролю радыкальна вызначыць правілы прамых паставак айчынных тавараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад і Камітэт дзяржаўнага кантролю павінны радыкальна вызначыць правілы гульні ў пытаннях прамых паставак тавараў, асабліва тых, якія вырабляюцца ў Беларусі, - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы. - Я блізкі да таго, што пасрэдніцтва наогул забараніць. Але мне кажуць, абваліцца недзе вытворчасць. І даць права або абавязаць міністра - няхай ён падпісвае дакументы аб пастаўках праз пасрэднікаў. Тады ён будзе за гэта адказваць".

У выпадках, дзе гэта складана рэалізаваць, неабходна задзейнічаць біржу. "Напружце сілы біржавікоў так, каб удвая адпрацавалі зарплату, якую там атрымліваюць. Як сабе асабіста знайсці і купіць самы танны тавар - гэта не праблема, а для дзяржаўнага прадпрыемства - адразу патрэбны пасрэднік. Навядзіце парадак, і з'явіцца рэзерв для выканання майго патрабавання знізіць затраты на 25 працэнтаў", - падкрэсліў Прэзідэнт. Ён таксама даручыў старшыні Камітэта дзяржкантролю сумесна з праваахоўнымі органамі пільна вывучыць работу гэтай структуры.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пасрэдніцкія структуры - праблема, якая патрабуе аператыўнага вырашэння. Яны ёсць у любой эканоміцы, і звычайна іх роля заключаецца ў тым, каб даставіць тавар танней і хутчэй. Але там, дзе доля дзяржаўнага сектара высокая, яны прыносяць больш шкоды, чым карысці.

"Ды і не толькі дзяржаўны сектар. Якія могуць быць дзяржаўныя, прыватныя, калі ў нас пасрэднікі, пракладкі паміж беларускімі прадпрыемствамі-вытворцамі тут, пад Мінскам, і спажыўцамі тут, пад Мінскам, - гэта пасрэдніцкія структуры. І вельмі балюча і крыўдна, што там іншым разам сядзяць сыны начальнікаў - вялікіх і маленькіх. Не рабіце гэтага. А лепш разбярыцеся з гэтымі пасрэднікамі. Гэта пытанне для мяне вельмі важнае. Яны ж любымі праўдамі (гэтыя праслойкі) і няпраўдамі, хабарамі збываюць на прадпрыемствы свае тавары і часта па завышанай цане. Пасрэднікі "з'ядаюць" да 3 працэнтаў ВУП", - адзначыў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі