Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Прэзідэнт даручыў Мінадукацыі вызначыць аптымальную колькасць ВНУ ў краіне

Прэзідэнт 21.04.2017 | 14:47

21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству адукацыі вызначыць аптымальную колькасць ВНУ ў краіне, звяртаючыся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрству адукацыі, іншым зацікаўленым ведамствам трэба аб'ектыўна ацаніць сітуацыю - ці не з'яўляецца залішняй для Беларусі існуючая колькасць ВНУ? На сённяшні дзень іх больш за 50. Пры гэтым кожны лічыць патрэбным акрамя профільных спецыялістаў выпускаць шмат юрыстаў, эканамістаў, сацыёлагаў і гэтак далей", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Няма ні сацыёлагаў, ні палітолагаў нармальных. Усіх іх ведаем па прозвішчы, тых, хто выступаюць у розных сродках масавай інфармацыі. Мы ж іх сотнямі выпускаем, дзе яны?" - задаў пытанне Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт пацікавіўся, як складваецца сітуацыя з рабочымі месцамі для 80 тыс. маладых спецыялістаў, якія будуць выпушчаны ВНУ ў 2017 годзе. Паводле яго слоў, пытанне павінна быць вырашана, паколькі першае рабочае месца - гэта імідж дзяржавы. "Усе здзіўляюцца, што мы на гэта здольныя пры такіх умовах занятасці. Але гэта чалавек, спецыяліст, які робіць першыя крокі ў жыцці. Мы павінны яму дапамагчы. Першае рабочае месца забяспечыць жалезна, нават прымусіць кіраўніка, калі гэта трэба, каб ён прыняў да сябе на работу", - падкрэсліў беларускі лідар.

Акрамя таго, Міністэрству працы і сацабароны, Міністэрству эканомікі неабходны дакладны прагноз, колькі і якіх спецыялістаў спатрэбіцца для розных галін народнай гаспадаркі, каб аптымальна арганізаваць працэс навучання і размеркавання выпускнікоў, дадаў ён. "Пры гэтым нельга дазваляць ВНУ набіраць студэнтаў у пагоні за прыбыткам. Дыплом - гэта пасведчанне прафесіянала, а не прахадны білет на ўсялякі выпадак", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.

Таксама трэба актывізаваць работу па развіцці ўніверсітэтаў як цэнтраў навукова-інавацыйнай дзейнасці. Трэба ствараць пры ВНУ тэхнапаркі, цэнтры трансферту тэхналогій, пашыраць міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне інавацый. Гэта будзе садзейнічаць нараджэнню новага, высокатэхналагічнага сегмента эканомікі, адзначыў Прэзідэнт і даручыў ураду ўзяць гэты комплекс пытанняў на кантроль.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметней З 16 па 26 кастрычніка Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую акцыю па прафілактыцы гібелі і траўматызму людзей на дарогах у цёмны час сутак.