Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 чэрвеня 2018, 14:28

Прэзідэнт Беларусі плануе ў верасні наведаць з візітам Узбекістан

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі плануе ў верасні наведаць з афіцыйным візітам Узбекістан. Аб гэтым сёння паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з парламенцкай дэлегацыяй Узбекістана на чале са старшынёй Сената Олій Мажліса Нігмацілой Юлдашавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы Міхаіл Мясніковіч закрануў пытанні ўдасканалення дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін. На думку спікера, работу па яе пашырэнні неабходна актывізаваць, улічваючы, што на верасень запланаваны візіт ва Узбекістан Аляксандра Лукашэнкі. "Мы фактычна прапрацавалі ключавыя пагадненні, якія плануецца вынесці на разгляд кіраўнікоў дзяржаў у час маючага адбыцца афіцыйнага візіту ва Узбекістан Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Папярэдне ён узгоднены на 13-14 верасня", - сказаў старшыня Савета Рэспублікі.

На гэты момант у прапрацоўцы ў бакоў знаходзіцца 11 праектаў пагадненняў, у тым ліку па сацыяльна-эканамічным, навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, турызме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі