Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 верасня 2016, 09:09

Прэзідэнт Беларусі і Прэм'ер Дзяржсавета КНР правялі перагаворы ў Пекіне

30 верасня, Пекін /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэм'ер Дзяржаўнага савета Кітайскай Народнай Рэспублікі Лі Кэцян правялі перагаворы ў Пекіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У пачатку сустрэчы кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ўжо на працягу двух з палавінай дзясяткаў гадоў цікавіцца вопытам развіцця Кітая, і яго знаёмства з гэтай краінай пачалося яшчэ да выбрання Прэзідэнтам. Аляксандр Лукашэнка расказаў, што, з'яўляючыся дэпутатам, прапаноўваў выкарыстоўваць кітайскі вопыт у развіцці Беларусі, не разбураючы існуючую тады сістэму і дзяржаўны лад. "Але ў нас тады вельмі шмат было лібералаў, якія выбралі заходні шлях развіцця", - адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, нягледзячы на гэта, прадаўжаў вывучаць кітайскі вопыт. "Я прыязджаў да вас, бываў у гарадах, вывучаў функцыянаванне свабодных эканамічных зон, бываў у вашых вёсках. Я вельмі добра ведаю агульны напрамак станаўлення і развіцця гэтай цудоўнай і старажытнай дзяржавы, - сказаў Прэзідэнт. - Інтуітыўна яшчэ тады - да свайго прэзідэнцтва - я зразумеў, што будучае нашай планеты за Кітаем. Як бачыце, я не памыліўся".

У сваю чаргу Лі Кэцян выказаў упэўненасць, што дзяржвізіт Аляксандра Лукашэнкі надасць дадатковы магутны імпульс далейшаму развіццю кітайска-беларускіх адносін. "Я гатовы абменьвацца з вамі думкамі па двухбаковым парадку дня і пытаннях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс", - сказаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі