Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 13:10

Прэзідэнт Беларусі адзначае дэградацыю механізмаў забеспячэння міжнароднай бяспекі

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае дэградацыю механізмаў забеспячэння міжнароднай бяспекі. Аб гэтым ён заявіў сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як адзначыў Прэзідэнт, сённяшняя сітуацыя ў свеце характарызуецца абвастрэннем барацьбы дзяржаў за лідзіруючыя пазіцыі і кантроль над рынкамі сыравінных рэсурсаў. Імкненне геапалітычных цэнтраў сілы да пашырэння зон свайго стратэгічнага ўплыву прывяло да ўшчамлення і блакіравання інтарэсаў іншых дзяржаў, правакавання напружанасці і садзейнічала ўзмацненню міждзяржаўных супярэчнасцей.

"На працягу апошніх гадоў мы бачым, як дэградуюць механізмы забеспячэння міжнароднай бяспекі. Грубае ўмяшанне "ўладных людзей" запальвае цэлыя рэгіёны, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - На гэтым фоне квітнее радыкальны экстрэмізм і міжнародны тэрарызм, якія, запаўняючы вакуум безуладдзя, разрастаюцца да квазідзяржаў і пачынаюць дыктаваць умовы ўсяму свету".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь, знаходзячыся ў геаграфічным цэнтры Еўропы, не можа заставацца ў баку ад гэтых выклікаў і пагроз, якія маюць месца не толькі недзе далёка ад краіны, але і зусім побач з яе межамі. "Выбудоўванне міралюбнай і добрасуседскай палітыкі, непрымальнасць выкарыстання сілы ў вырашэнні міжнародных супярэчнасцей далі нам магчымасць стаць асноўнай пляцоўкай для перагавораў па ўрэгуляванні ўзброенага канфлікту ў нашай роднай Украіне", - нагадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што на сёння сусветная супольнасць разглядае Беларусь як донара рэгіянальнай бяспекі. "Прыемна, што нас пачулі і зразумелі наша шчырае жаданне дапамагчы хутчэйшаму ўстанаўленню міру на ўкраінскай зямлі. Мы гэтай пазіцыі (і я асабіста) прытрымліваемся да гэтага часу", - заўважыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі