Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Правядзенне Года малой радзімы дасць магчымасць зрабіць Беларусь яшчэ прыгажэйшай - Лукашэнка

Прэзідэнт 16.02.2018 | 15:29
Аляксандр Лукашэнка
Аляксандр Лукашэнка

16 лютага, Слуцк /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Правядзенне Года малой радзімы дасць магчымасць зрабіць Беларусь яшчэ прыгажэйшай. Упэўненасць у гэтым выказаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час сустрэчы з работнікамі дражджавога завода і цукрова-рафінаднага камбіната ў Слуцку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт перакананы, што кожны павінен прыкласці магчымыя намаганні для таго, каб прыўнесці штосьці новае для развіцця, добраўпарадкавання таго месца, дзе ён нарадзіўся. І няважна, ідзе размова аб населеным пункце, вуліцы або дворыку, - усюды можна штосьці зрабіць, каб гэта месца стала яшчэ лепшым. Нават калі чалавек пасадзіць некалькі дрэў, гэта ўжо будзе яго асабісты ўклад.

"Кожны за гэты год павінен штосьці зрабіць, каб яшчэ прыгажэйшай стала наша краіна", - перакананы Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым Прэзідэнт адзначыў, што па меры магчымасці трэба развіваць і неперспектыўныя вёскі, але асаблівы ўпор будзе зроблены на развіццё аграгарадкоў. У іх створаны і ў далейшым будуць паляпшацца ўсе неабходныя ўмовы для жыцця і побыту людзей, у тым ліку моладзі. Будучыня менавіта за аграгарадкамі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. "Мы нікуды ад гэтага не дзенемся і аграгарадкі будзем развіваць, за імі будучыня нашай беларускай вёскі", - сказаў Прэзідэнт.

На прыкладзе сваёй малой радзімы ён расказаў аб тым, што пасля таго, як там быў наведзены парадак, сітуацыя змянілася. І сёння ў цэлым у аграгарадках Беларусі людзям нараўне з работай прапануюцца дастойныя ўмовы жыцця, яны пачынаюць яшчэ больш цаніць тое месца, дзе жывуць.-0-

Лукашэнка патрабуе падвоіць зарплату настаўнікам у бліжэйшыя гадыЛукашэнка патрабуе падвоіць зарплату настаўнікам у бліжэйшыя гады
"Трэба за будучую пяцігодку і астатні час заработную плату настаўнікам падвойваць. Гэта не папулізм. Настаўнік у нас сёння застаўся галоўным звяном у вёсцы, у малых гарадах, раённых цэнтрах", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка растлумачыў сваё рашэнне аб адстаўцы міністраў спорту і лясной гаспадаркіЛукашэнка растлумачыў сваё рашэнне аб адстаўцы міністраў спорту і лясной гаспадаркі
"Я не каменцірую свае рашэнні, але магу растлумачыць іх. Вы мае выбаршчыкі, і я абавязаны перад вамі даваць тлумачэнні. Думаю, для вас няма нічога новага ад Лукашэнкі: з першых прэзідэнцкіх выбараў я дакладна народу сказаў, што карупцыі ў Беларусі быць не можа", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: мы будзем умацоўваць інстытут мясцовых СаветаўЛукашэнка: мы будзем умацоўваць інстытут мясцовых Саветаў
"Гэта людзі, якія хутчэй могуць дастукацца да начальства, і менавіта праз мясцовага дэпутата можна хутчэй вырашыць існуючую праблему", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусь мае намер выйсці на кітайскі рынак і з цукровай прадукцыяйБеларусь мае намер выйсці на кітайскі рынак і з цукровай прадукцыяй
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Кітай адкрыў свой рынак для беларускай мясной і малочнай прадукцыі, плануецца наладзіць пастаўкі і па цукру.
Лукашэнка паставіў задачу аптымізаваць сферы адукацыі і аховы здароўяЛукашэнка паставіў задачу аптымізаваць сферы адукацыі і аховы здароўя
"Трэба правесці сур'ёзную аптымізацыю ўсюды - і ў адукацыі, і ў ахове здароўя. Каб чалавек быў нагружаны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка патрабуе дакладна вызначыць сыравінныя зоны вырошчвання цукровых буракоўЛукашэнка патрабуе дакладна вызначыць сыравінныя зоны вырошчвання цукровых буракоў
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вырошчванне цукровых буракоў трэба перамяшчаць туды, дзе будзе высокая рэнтабельнасць, дзе гаспадаркі зацікаўлены ў іх вытворчасці.
Прыватныя мясаперапрацоўчыя камбінаты змогуць атрымліваць у кіраванне сельгаспрадпрыемствыПрыватныя мясаперапрацоўчыя камбінаты змогуць атрымліваць у кіраванне сельгаспрадпрыемствы
Кіраўнік дзяржавы лічыць магчымым перадаваць у кіраванне невялікім прыватным мясаперапрацоўчым камбінатам сельгаспрадпрыемствы ў якасці сыравіннай зоны. "Не абавязкова перадаваць ва ўласнасць, аддадзім у кіраванне", - прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.
Устаноўлены вінаватыя ў нядобрасумленным расследаванні забойства ў 2009 годзе жыхаркі Магілёўскай вобласціУстаноўлены вінаватыя ў нядобрасумленным расследаванні забойства ў 2009 годзе жыхаркі Магілёўскай вобласці
"Учора мне адпаведныя службы далажылі: "адкапалі" ўсіх. І следчых, і міліцыю, і суддзяў, і пракурораў. Цяпер будзем з імі разбірацца", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Экспарт прадукцыі АПК Экспарт беларускай сельгаспрадукцыі ў студзені-маі вырас на 6,5% і дасягнуў $2,071 млрд.