Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
17 ліпеня 2018, 18:51

Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10 працэнтаў

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працоўныя пенсіі ў Беларусі ў выніку пераразліку з 1 жніўня павялічацца ў сярэднім на 10 працэнтаў. Гэта прадугледжана ўказам нумар 278 "Аб павышэнні пенсій", які 17 ліпеня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент прадугледжвае пераразлік працоўных пенсій з 1 жніўня 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі