Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 студзеня 2018, 18:54

Працэдура распараджэння вызваляемай у войсках маёмасцю спрашчаецца ў Беларусі

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Працэдура распараджэння вызваляемай у войсках маёмасцю спрашчаецца ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 20, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам уносяцца змяненні ва ўказ ад 18 лістапада 2008 года "Аб удасканаленні парадку распараджэння вызваляемымі матэрыяльнымі рэсурсамі Узброеных Сіл, іншых войскаў, воінскіх фарміраванняў і ваенізаваных арганізацый Рэспублікі Беларусь".

"Указ падрыхтаваны ў мэтах спрашчэння працэдуры распараджэння вызваляемымі матэрыяльнымі рэсурсамі з улікам існуючай практыкі", - растлумачылі ў прэс-службе.

Прадастаўляецца права кіраўнікам дзяржаўных органаў, якія маюць воінскія фарміраванні і ваенізаваныя арганізацыі, самастойна прымаць рашэнне аб рэалізацыі маёмасці коштам да 30 тыс. базавых велічынь (раней было да 10 тыс. базавых велічынь). У выпадку рэалізацыі маёмасці коштам больш як 30 тыс. базавых велічынь без пераходу права ўласнасці рашэнне прымаецца Саветам Міністраў Беларусі па ўзгадненні з Прэзідэнтам Беларусі. Пры рэалізацыі маёмасці коштам больш як 30 тыс. базавых велічынь з пераходам права ўласнасці рашэнне прымаецца Прэзідэнтам Беларусі.

Таксама прадастаўлена права кіраўнікам дзяржаўных органаў, якія маюць воінскія фарміраванні і ваенізаваныя арганізацыі, самастойна прымаць рашэнні аб бязвыплатнай перадачы вызваляемай маёмасці коштам да 10 тыс. базавых велічынь. Рашэнні адносна маёмасці вышэй за названую велічыню будуць прымацца Прэзідэнтам Беларусі.

У рамках правядзення мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі выключаецца норма аб неабходнасці пералічэння ў даход бюджэту сродкаў у замежнай валюце, атрыманых ад рэалізацыі маёмасці, паколькі яна будзе ажыццяўляцца толькі за беларускія рублі.

Акрамя таго, удакладняецца і дапаўняецца пералік матэрыяльных сродкаў, дазволеных да рэалізацыі (адчужэння, перадачы) на аплатнай і бязвыплатнай асновах.

Адначасова з зацвярджэннем у новай рэдакцыі статута РУП "Белспецкантракт", упаўнаважанага на рэалізацыю вызваляемых матэрыяльных рэсурсаў на аплатнай аснове, удакладняецца назва гэтага прадпрыемства.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць павысіць аператыўнасць прыняцця рашэнняў аб рэалізацыі вызваляемай маёмасці, скараціўшы запасы невыкарыстоўваемых матэрыяльных сродкаў і расходы на іх утрыманне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі