Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 верасня 2017, 13:21

Прапановы Савета па развіцці прадпрымальніцтва будуць абавязковыя да разгляду ўрадам

19 верасня, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. Прапановы Савета па развіцці прадпрымальніцтва будуць абавязковыя да разгляду ўрадам. Гэту прапанову падтрымаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра эканомікі Уладзіміра Зіноўскага па пытанні павышэння ролі Савета па развіцці прадпрымальніцтва пры Прэзідэнце, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы прапануеце прыняць рашэнні па Савеце па развіцці прадпрымальніцтва пры Прэзідэнце, каб ён быў больш уключаны ў працэсы, якія адбываюцца ў асяроддзі прадпрымальнікаў. Асабліва калі мы змяняем нейкія правілы або з'яўляюцца новыя правілы, каб савет мог уносіць прапановы, абмяркоўваць гэтыя прапановы ва ўрадзе, міністэрствах, ведамствах. Добрая норма, я з ёй згодны: калі савет уносіць прапанову ва ўрад, яна абавязкова павінна быць разгледжана. Я згодны з павышэннем ролі савета. Мы павінны яшчэ раз паглядзець на склад гэтага савета і зрабіць яго дзейсным інструментам", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што зняцце адміністрацыйных бар'ераў павінна прывесці да ўзмацнення адказнасці бізнесу. "Мы здымаем практычна ўсе бар'еры. З іншага боку, я патрабаваў вельмі жорсткую адказнасць бізнесменаў, кіраўнікоў кампаній за вынік, за тое, што адбываецца ў іх у фірмах. Дапусціў нейкія пралікі, не дай бог, загінулі людзі - збірайся і ідзі ў турму. А як інакш: вось вам свабода і ніякай адказнасці? Не", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка дадаў, што сустракаўся з бізнесменамі, і яны згодны з патрабаваннямі па ўзмацненні адказнасці. "І мяне ўжо многія папярэджваюць: не адыдзіце ад кантролю за намі. Калі вы не хочаце страціць кіруемасць у эканоміцы і, даслоўна гавару, парадзіць у краіне бардак, кантроль павінен быць. Я супраць празмернага кантролю, але трэба пакінуць тыя кантрольныя функцыі, якія патрэбны дзяржаве", - заявіў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі