Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
15 жніўня 2017, 15:04

Прадпрыемствам ствараюцца ўмовы для зніжэння затрат на ўтрыманне невыкарыстоўваемай маёмасці

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствам ствараюцца ўмовы для зніжэння затрат на ўтрыманне і абслугоўванне невыкарыстоўваемай маёмасці. Адпаведны ўказ нумар 284 "Аб выбыцці маёмасці" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 жніўня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент устанаўлівае асаблівы парадак бухгалтарскага ўліку, пры якім арганізацыі маюць права да 1 студзеня 2021 года спісваць за кошт дабавачнага фонду і неразмеркаванага прыбытку (у выпадку недастатковасці сродкаў названага дабавачнага фонду) страты, якія ўзнікаюць пры выбыцці (спісанне, продаж або бязвыплатная перадача) маёмасці, у тым ліку што не ўдзельнічае ў ажыццяўленні асноўнага віду дзейнасці.

Арганізацыям дазваляецца прымаць на бухгалтарскі ўлік бязвыплатна атрыманую маёмасць коштам, што знаходзіцца на ўліку перадаючага боку.

Указ дасць магчымасць дзяржаўным прадпрыемствам і гаспадарчым таварыствам, створаным у працэсе пераўтварэння (прыватызацыі), а таксама недзяржаўным юрыдычным асобам шляхам уключэння ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай імі маёмасці знізіць непрадукцыйныя затраты, звязаныя з яе ўтрыманнем і абслугоўваннем, скараціць страты, не звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю, і, як вынік, забяспечыць ім стабільную работу.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі