Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 жніўня 2017, 13:41

Пра жыццё ў космасе і на зямлі - Лукашэнка сустрэўся з касманаўтам Навіцкім

16 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з лётчыкам-касманаўтам, ураджэнцам Беларусі Алегам Навіцкім. Яны з цеплынёй паразмаўлялі і абмяняліся падарункамі. БЕЛТА прыводзіць пратакольную частку гутаркі цалкам.

Лукашэнка: Дзякуй табе за ўсё. Мы назіралі, бачылі ўсё. Таму вялікі дзякуй!

Навіцкі: Вам дзякуй за віншавальнае пісьмо. Вы не паверыце, было сапраўды вельмі прыемна і кранальна. Я разумею, што ніяк нельга падвесці проста не тое што тых людзей, якія рыхтавалі да палёту, але і сваю рэспубліку, сваю зямлю. Праўда, дзякуй. Хацеў вам падарунак маленькі пакінуць. Вось фатаграфія нашага экіпажа.

Лукашэнка: Траіх? Міжнародны экіпаж...

Навіцкі: Так. Француз і амерыканка. Ну, амерыканку мы пакінулі там пакуль. Вярнуліся з французам. І вось гадзіннік, які нам выдаецца для палёту. Ён сертыфікаваны для выхаду ў адкрыты космас. Шкада, што я не выходзіў, але на скафандры ён увесь час знаходзіцца.

Лукашэнка: Алег, я хачу табе падарыць адзіную першую кніжку (пра Палац Незалежнасці. - Заўвага БЕЛТА). Гэта першы ўнікальны гістарычны ўзор. Няхай гэта ў цябе будзе. Гэта дастойная кніжка, я так лічу. Таму няхай яна будзе ў цябе - першы экзэмпляр, які я зацвярджаў як узор. Два словы я там напісаў на скорую руку. Пачытаеш. Гэта такая пампезная кніжка. Каму, калі не самаму сапраўднаму чалавеку з беларускім сэрцам, падарыць гэту першую кніжку. Гэта будзе сімвалічна і дастойна.

Навіцкі: Дзякуй вялікі!

Лукашэнка: Назіралі, перажывалі. Усё ж такі першы палёт, я так разумею, недзе каля 150 дзён. Амаль 200 дзён наступны палёт. Мне цяжка гэта ўявіць.

Навіцкі: Ой, мне таксама...

Лукашэнка: Я як чалавек, які не вельмі любіць замкнутыя прасторы, калі гляджу, як вы там куляецеся...

Навіцкі: Дзявацца ж няма куды. Ужо ўвязаўся ў бойку, трэба адпрацоўваць.

Лукашэнка: Гэта так. У космас не выйдзеш, не адпачнёш там.

Навіцкі: Так, і дзвярыма не грукнеш, калі недзе маленькія непаразуменні крыху.

Лукашэнка: Зусім правільна. Мы назіралі, бачылі гэтыя ўсе перыпетыі, усе гэтыя праблемы. Я заўсёды здзіўляўся, як вы знаходзілі там агульную мову з гэтымі іншаземцамі.

Навіцкі: Нармальна. Яны робяць выгляд, што гавораць па-руску. Мы робім выгляд, што гаворым па-англійску. Нічога. Галоўнае, каб разумелі адзін аднаго. А там не важна, як мы размаўляем. Каб ведалі, што можна націскаць, што нельга. Добрыя рабяты. Малайцы!

Лукашэнка: Вы цяпер у водпуску?

Навіцкі: Так, да канца жніўня ўзяў пакуль. Цяпер не ведаю, як пойдзе. Спраў назбіралася. Трэба паспрабаваць ужо неяк асвойвацца тут.

Лукашэнка: На зямлі...

Навіцкі:Так-так. Трэба рыхтавацца. Цяпер вось будзе медкамісія недзе ў снежні-студзені. Яны скажуць, прыдатны ці не прыдатны. Думаю, усё будзе нармальна. Таму, пакуль ёсць час, паспрабую цяпер заняцца. Можа, будоўляй. Вялікі вам дзякуй. Праўда. Трэба неяк падрыхтаваць сябе ўжо да жыцця на зямлі, менавіта ў Беларусі.-0-

Фота Юрыя Арэшкіна

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі