Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
09 кастрычніка 2017, 18:18

Пералік відаў рамеснай дзейнасці пашыраецца ў Беларусі

9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік відаў рамеснай дзейнасці пашыраецца ў Беларусі. Гэта прадугледжана ўказам нумар 364 "Аб ажыццяўленні фізічнымі асобамі рамеснай дзейнасці", які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 9 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Максімальна пашыраецца пералік відаў рамеснай дзейнасці, якія грамадзяне маюць права ажыццяўляць па заяўным прынцыпе без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў. У названы пералік уключаны ўсе віды творчасці, што ажыццяўляюцца на аснове ручной працы", - расказалі ў прэс-службе.

Удакладняюцца месцы і спосабы рэалізацыі рамеснай прадукцыі. Акрамя продажу сваіх вырабаў на рынках, кірмашах і ў іншых месцах, што вызначаюцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, рамеснікі змогуць прадаваць вырабы непасрэдна ў майстэрнях, дастаўляць і перасылаць прадукцыю пакупнікам па пазначаным адрасе.

Рамеснікі таксама змогуць рэкламаваць сваю прадукцыю, у тым ліку ў інтэрнэце.

"Прыняцце ўсіх гэтых мер пасадзейнічае развіццю народных промыслаў, захаванню і прымнажэнню традыцый ручной працы, а таксама ўключэнню працаздольнага насельніцтва ў эканамічную дзейнасць шляхам стварэння дадатковых умоў для самазанятасці грамадзян", - адзначылі ў прэс-службе.

Указ уваходзіць у пакет дакументаў, накіраваных на развіццё прадпрымальніцтва і стымуляванне дзелавой актыўнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі