Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 кастрычніка 2019, 13:16

Перагаворы Лукашэнкі і Зяленскага прадаўжаюцца ўжо дзве гадзіны

4 кастрычніка, Жытомір /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага ў вузкім складзе прадаўжаюцца ўжо дзве гадзіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў праходзіць у будынку Жытомірскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Раніцай у аэрапорце Жытоміра кіраўніка беларускай дзяржавы Прэзідэнт Украіны сустрэў асабіста. Прэзідэнты цёпла віталі адзін аднаго, а таксама прадстаўнікоў дэлегацый, якія прысутнічалі ў аэрапорце. Кіраўнікі дзяржаў накіраваліся на перагаворы на адным аўтамабілі.

"Усё, аб чым мы дамовімся, будзе выконвацца. Хачу запэўніць, што мы свята будзем выконваць нашы дамоўленасці", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы ў пачатку перагавораў з украінскім калегам.

Далей перагаворы прадоўжацца ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Затым прэзідэнтаў чакаюць на пленарным пасяджэнні II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі