Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016, 17:17

Парадак выплаты падаткаў павінен быць вельмі простым - Лукашэнка

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парадак выплаты падаткаў павінен быць вельмі простым, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парадак выплаты падаткаў павінен быць вельмі простым, каб любы пачынаючы прадпрымальнік мог разабрацца і не трапіць у лік парушальнікаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, мэтазгодна вызваліць ствараемыя ў сферы матэрыяльнай вытворчасці малыя і сярэднія прадпрыемствы ад выплаты ўвазных мытных пошлін і падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання. "У сельскай мясцовасці новыя прадпрыемствы будуць вызвалены на два гады ад выплаты падаткаў на прыбытак і на нерухомую маёмасць", - канстатаваў беларускі лідар. Ён дадаў, што таксама трэба стварыць цэнтры падтрымкі прадпрымальніцтва на тэрыторыі раёнаў з колькасцю насельніцтва звыш 30 тыс. чалавек. "Усё гэта дасць магчымасць актывізаваць развіццё прадпрымальніцтва, у тым ліку ў рэгіёнах, і ўключаць у працоўную дзейнасць больш людзей", - адзначыў Прэзідэнт.

"Вось задачы, якія вертыкаль улады павінна вырашыць у самыя кароткія тэрміны, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Стварэнне сістэмных умоў па паляпшэнні вядзення бізнесу - гэта пытанні ўрада і цэнтральных міністэрстваў. А штодзённая работа з прадпрымальнікамі і інвестарамі - прамы абавязак мясцовых органаў улады".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі