Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 жніўня 2017, 11:34

Пакет дакументаў аб стымуляванні дзелавой ініцыятывы будзе дапрацаваны да 1 кастрычніка

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы сёння даклад па пытаннях выканання даручэнняў аб стымуляванні дзелавой ініцыятывы, даручыў да кастрычніка дапрацаваць пакет адпаведных дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 1 кастрычніка мы павінны выдаць грамадству і прадпрымальнікам гэтыя дакументы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што ўсе залішнія адміністрацыйныя бар'еры, з якімі сутыкаюцца бізнесмены, будуць ліквідаваны. Разам з тым павысіцца адказнасць прадпрымальнікаў. "Не дай бог, пасля першага кастрычніка, калі гэтыя дакументы ўступяць у сілу, нехта недзе не так будзе сябе паводзіць - мала не падасца, я вам гарантую", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Плануецца, што ў пакет дакументаў па пытаннях стымулявання дзелавой ініцыятывы ўвойдуць каля дзесяці нарматыўна-прававых актаў. Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што перад падпісаннем ён мае намер заслухаць дакладчыкаў па кожным з іх. "Калі ў мяне няма пытанняў пасля нашага абмеркавання, дапрацоўкі, я падпішу гэтыя дакументы. Калі ёсць пытанні, будзем дапрацоўваць. Пытанне вельмі сур'ёзнае, нельга памыліцца", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі