Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 снежня 2017, 12:49

Падзякі Прэзідэнта ўдастоены работнікі МТРК "Мір" і старшыня камісіі Савета Рэспублікі

29 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена работнікам Нацыянальнага філіяла (прадстаўніцтва) Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір". У прыватнасці, за плённую работу, высокі прафесіяналізм, заслугі ў фарміраванні і развіцці інфармацыйнай прасторы СНД яе ўдастоены рэдактар студыі тэлебачання Дар'я Кірылава і тэлеаператар Вадзім Трусаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Падзякі за шматгадовую плённую работу, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ўдастоены старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Аляксандр Папкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі