Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 верасня 2017, 17:48

Падпісаны ўказ аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг у вёсцы і малых гарадах

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 верасня падпісаў указ нумар 345 "Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент быў падрыхтаваны створанай на падставе распараджэння Прэзідэнта рабочай групай у рамках праводзімай работы па стымуляванні дзелавой актыўнасці і выключэнні залішніх патрабаванняў, што прад'яўляюцца да суб'ектаў гаспадарання.

Указ накіраваны на развіццё гандлю, грамадскага харчавання і бытавых паслуг на тэрыторыі сельскай мясцовасці і малых гарадскіх паселішчаў з сярэдняй колькасцю насельніцтва да 10 тыс. чалавек.

Дакумент прадугледжвае магчымасць устанаўлення на асобных тэрыторыях асаблівага рэжыму падаткаабкладання ў сферы гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання з выплатай падатку на прыбытак для прадпрыемстваў у памеры 6 працэнтаў і адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў у памеры адной базавай велічыні, а таксама іншых спрошчаных умоў ажыццяўлення гэтых відаў дзейнасці.

Акрамя таго, прадугледжваецца вызваленне суб'ектаў гаспадарання ад падатку на дабаўленую вартасць, падатку на нерухомую маёмасць, зямельнага падатку і арэнднай платы за зямельныя ўчасткі, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці.

Дзеянне падатковых ільгот і іншых умоў гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання, замацаваных у дакуменце, будзе распаўсюджвацца на населеныя пункты і тэрыторыю па-за населенымі пунктамі, вызначаемымі рашэннямі абласных Саветаў дэпутатаў.

Указ дасць неабходны імпульс развіццю гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання на тэрыторыі сельскай мясцовасці і ў малых гарадах, а таксама дазволіць стварыць дадатковыя рабочыя месцы для грамадзян, якія пражываюць на гэтых тэрыторыях.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі