Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 ліпеня 2018, 19:58

Падпісаны ўказ аб мерах па стымуляванні выкарыстання ў Беларусі электрамабіляў

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 ліпеня падпісаў указ нумар 273 "Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам прадугледжваюцца меры, накіраваныя на стымуляванне попыту на электрамабілі, а таксама стварэнне зараднай і сэрвіснай інфраструктуры.

У прыватнасці, прадугледжана вызваленне ад выплаты пошліны за выдачу дазволу на допуск электрамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху; падатку на дабаўленую вартасць пры ўвозе на тэрыторыю Беларусі зарадных устройстваў, якія не вырабляюцца на тэрыторыі краіны.

Дзяржаўным аператарам па стварэнні і развіцці зараднай сеткі для электрамабіляў выступіць РУП "ВА "Беларуснафта", якое забяспечыць распрацоўку і рэалізацыю адпаведнай праграмы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі