Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
28 ліпеня 2016, 19:27

Падлеткі з Японіі ў жніўні пройдуць аздараўленне ў беларускім цэнтры "Зубраня"

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падлеткі з пацярпелых у выніку стыхійных бедстваў у 2011 годзе тэрыторый Японіі пройдуць аздараўленне ў Беларусі. Распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для арганізацыі іх адпачынку падпісаў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Аздараўленне з 2 па 10 жніўня 2016 года пройдуць 32 падлеткі з Японіі. Такі адпачынак арганізуецца з 2012 года ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня".

У праграму адпачынку будуць уключаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе аздараўленчага цэнтра "Зубраня" і медыцынскае абследаванне ў Мінску, разнастайныя экскурсійна-культурныя мерапрыемствы ў сталіцы і рэгіёнах.

Рэалізацыя праекта па аздараўленні дзяцей з Японіі ў Беларусі будзе садзейнічаць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі, фарміраванню дружалюбных адносін паміж беларускімі і японскімі дзецьмі, знаёмству дзяцей з Японіі з гісторыяй і культурай Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі