Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 чэрвеня 2016, 19:41

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 62 жанчыны з Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 62 шматдзетныя жанчыны з Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 27 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У ліку ўзнагароджаных аператар машыннага даення ААТ "Новая Прыпяць" Столінскага раёна Валянціна Акостка, інжынер ААТ "Гомельжылпраект" Вольга Елісеева, бухгалтар сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Алекшыцы" Бераставіцкага раёна Алена Прыходзька.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі