Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 верасня 2017, 18:21

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 56 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 56 жыхарак Брэсцкай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Адпаведны ўказ нумар 320 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 верасня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Сярод узнагароджаных лабарант ААТ "Сошненскае-агра" Пінскага раёна Алена Гузарэвіч, настаўніца Варанеўскай сярэдняй школы Столінскага раёна Ніна Цупа, хатняя гаспадыня з пасёлка Чонкі Гомельскага раёна Ганна Язерская, палявод КСУП "Азяранскі" Мастоўскага раёна Таццяна Дубатоўка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі