Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2018, 12:42

Ордэнам Маці ўзнагароджаны 136 жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 136 жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У ліку ўзнагароджаных жыхаркі Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Яны прадстаўляюць розныя сферы дзейнасці і працуюць ва ўстановах дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыях аховы здароўя, на сельскагаспадарчых прадпрыемствах і вытворчасцях, у сферах гандлю, банкаўскага абслугоўвання і прадастаўлення паслуг сувязі, вядуць дамашнюю гаспадарку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі