Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2017, 17:40

НЦЗПД унёс значны ўклад у стварэнне нацыянальнай прававой сістэмы - Лукашэнка

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў унёс значны ўклад у стварэнне і станаўленне нацыянальнай прававой сістэмы. Аб гэтым гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды 20-годдзя НЦЗПД, якое агучыў сёння на ўрачыстым сходзе намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Арганізацыя займае вядучае месца ў законапраектнай дзейнасці краіны, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам сярод дзяржаўных органаў, уключаных у гэты працэс, адзначаецца ў віншаванні.

"Цэнтрам унесены значны ўклад у стварэнне і станаўленне нацыянальнай прававой сістэмы, развіццё і ўдасканаленне заканадаўства ў розных сферах грамадскага жыцця, фарміраванне высокай прававой культуры грамадства, забеспячэнне правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Праведзеныя НЦЗПД навуковыя даследаванні накіраваны на забеспячэнне сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны. Ад калектыву цэнтра шмат у чым залежыць фарміраванне якаснай нарматыўнай базы, якая адпавядае чаканням грамадства і патрэбам простых людзей, дадаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што калектыў НЦЗПД будзе і ў далейшым дастойна вырашаць адказныя задачы, якія стаяць перад ім. Ён пажадаў супрацоўнікам цэнтра дабрабыту і поспехаў у рабоце на карысць беларускай дзяржавы.

Валерый Міцкевіч уручыў работнікам НЦЗПД высокія дзяржаўныя ўзнагароды - медаль "За працоўныя заслугі", Падзяку Прэзідэнта, а таксама Ганаровую грамату Адміністрацыі Прэзідэнта.

З юбілеем цэнтр павіншавалі таксама прадстаўнікі дзяржаўных органаў, міжнародных арганізацый, парламентарыі.-0-

Фота Максіма Гучака.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі