Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 мая 2018, 11:07

"Ніякіх стратных і датацыйных праектаў" - на нарадзе ў Лукашэнкі абмеркавалі развіццё "Гродна Азота"

10 мая, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Ніякіх стратных і датацыйных праектаў у краіне быць не павінна. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе аб перспектывах развіцця ААТ "Гродна Азот", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мае патрабаванні вам вядомы: ніякіх стратных і датацыйных праектаў у краіне быць не павінна. Накіраванне бюджэтных сродкаў на ўсялякія даробкі-пераробкі катэгарычна выключаецца", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт адзначыў, што "Гродна Азот" - прадпрыемства, важнае і значнае не толькі для хімічнай галіны і рэгіёна, але і для краіны ў цэлым. Яно ўключае ў сябе комплекс вытворчасцей па выпуску азотных угнаенняў, аміяку, метанолу, капралактаму і іншай хімічнай прадукцыі.

На думку кіраўніка дзяржавы, патрэбнасць у азотных угнаеннях у свеце будзе расці: колькасць жыхароў на планеце павялічваецца, а значыць, на існуючых сельскагаспадарчых угоддзях краінам неабходна будзе вырошчваць больш прадукцыі. "Таму актуальнасць вытворчасці, павелічэнне вытворчасці пастаянна будзе расці", - упэўнены ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што больш за палову вырабляемых угнаенняў на "Гродна Азоце" пастаўляецца для сельскагаспадарчых арганізацый Беларусі, таму яго стабільная работа непасрэдна звязана з эфектыўнасцю гэтых прадпрыемстваў. "Магутнасці камбіната адпрацавалі больш за 30 гадоў і практычна выпрацоўваюць другі рэсурс. Выкарыстоўваемыя тэхналогіі не дазваляюць паўнацэнна канкурыраваць з замежнымі вытворцамі аналагічнай прадукцыі", - канстатаваў Прэзідэнт.

Таму ўзнікла аб'ектыўная неабходнасць сур'ёзнай мадэрнізацыі прадпрыемства. Ва ўрадзе разглядаліся два варыянты: правядзенне глыбокай мадэрнізацыі дзеючых вытворчасцей або будаўніцтва новага азотнага комплексу з паэтапным выбыццём асобных дзеючых вытворчасцей. "Шкада, што не разгледзелі трэці варыянт: будаўніцтва новага комплексу і мадэрнізацыя старога. Але гэта пытанне рынку. У нас, напэўна, як гэта бывае, усе зыходзілі з таго, што палічылі: мадэрнізацыя старога - столькі, будаўніцтва новага - столькі. Але не пачалі з галоўнага: куды будзем дзявяць прадукцыю і па якіх цэнах у перспектыве будзем купляць сыравіну для гэтай вытворчасці. Гэта галоўнае - рынкі збыту і сыравіна. А потым рабіць высновы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле інфармацыі спецыялістаў, кожны з варыянтаў развіцця прадпрыемства - яго мадэрнізацыя ці будаўніцтва новага комплексу - звязаны з пэўнымі рызыкамі, якія могуць аказаць істотны ўплыў на эфектыўнасць праекта.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што неабходна ўважліва разгледзець усе аспекты і прыняць узважанае рашэнне, нацэленае на доўгатэрміновую перспектыву. Прэзідэнт пацікавіўся, як адпавядаюць прапановы ўрада яго патрабаванням, які варыянт развіцця "Гродна Азота" аптымальны, якія рэсурсы патрэбны для рэалізацыі намечаных планаў і якія крыніцы фінансавання.

Кіраўнік дзяржавы таксама спытаў, які аб'ём азотных угнаенняў Беларусь імпартуе з-за мяжы. "Гэта таксама важна для разгляду гэтага праекта", - звярнуў увагу ён.

Прэзідэнт прапанаваў не абмяжоўваць тэматыку нарады станам спраў толькі на адным прадпрыемстве. Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што хоча ведаць, як у краіне рэалізуюцца асноўныя інвестыцыйныя праекты.

ААТ "Гродна Азот" у 2018 годзе адзначае сваё 55-годдзе. Аб'яднанне складаецца з дзвюх вытворчых пляцовак - ААТ "Гродна Азот" і філіяла "Завод Хімвалакно". Агульная колькасць работнікаў сёння складае амаль 7,2 тыс. чалавек.

Праграма развіцця "Гродна Азота" да 2025 года ўключае шэраг інвестыцыйных праектаў. Цяпер будуецца цэх азотнай кіслаты магутнасцю 1,2 тыс. т у суткі з рэканструкцыяй дзеючай вытворчасці карбамідна-аміячнай сумесі, мадэрнізуюцца паветрараздзяляльныя ўстаноўкі цэха метанолу, рэалізуецца шэраг іншых праектаў.-0-

Лукашэнка падтрымаў будаўніцтва ў Беларусі новага азотнага камбіната і мадэрнізацыю "Гродна Азота"Лукашэнка падтрымаў будаўніцтва ў Беларусі новага азотнага камбіната і мадэрнізацыю "Гродна Азота"
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ раз дэталёва прапрацаваць усе магчымыя варыянты рэалізацыі праекта, не зацягваць з рашэннямі, але глядзець на цэны. "Нас цікавіць цана пытання і эфектыўнасць праекта", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі