Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Зіма ў Налібоцкай пушчы
Учора 17:31 Фотарэпартаж
Усе навіны

"Нельга закрывацца адзін ад аднаго" - Лукашэнка аб важнасці зняцця рознагалоссяў з Расіяй у пагранічнай сферы

Прэзідэнт 11.01.2018 | 12:16
У час нарады
У час нарады

11 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу на працягу 2018 года ўрэгуляваць рознагалоссі з расійскім бокам у пагранічнай сферы. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе па лібералізацыі візавага рэжыму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што рацыянальныя і цалкам вытлумачальныя дзеянні Беларусі ў частцы лібералізацыі візавага рэжыму для іншаземцаў выклікаюць насцярожанасць партнёра па Саюзнай дзяржаве.

"З лютага 2016 года беларуска-расійская граніца набыла негалосны статус, як яе часта называюць у інтэрнэце і ўсюды, "самай дзіўнай граніцы ў Еўропе". З гэтага часу расійскі бок без афіцыйнага паведамлення пачаў ажыццяўляць паўнацэнны пашпартны кантроль у адносінах да ўсіх асоб, якія перамяшчаюцца на аўтамабільным транспарце, а затым - на авія- і чыгуначным", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што ўраду, Міністэрству замежных спраў і іншым зацікаўленым ведамствам неабходна вырашаць гэта пытанне, не спіхваючы на кіраўніка дзяржавы. "Гэта не нармальна, калі паміж дзвюма брацкімі дзяржавамі і народамі зноў аднаўляецца граніца, якую мы з такой цяжкасцю знімалі больш за 20 гадоў таму. Не ведаю, каму гэта трэба", - сказаў ён.

Расійскі бок зыходзіць нібыта з меркаванняў бяспекі. "Але пра якую бяспеку можа быць размова, калі ў нас сумесныя спісы іншаземцаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Саюзнай дзяржавы. Ніхто не можа ўехаць, хто знаходзіцца ў гэтых спісах. Хто не знаходзіцца, мае права ўехаць, пакуль не трапіць у гэтыя спісы. Таму ўсялякія адгаворкі і спасылкі на тое, што ў нас нібыта не тое тут адбываецца, робіцца, і таму ўводзіцца граніца, не слушныя", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Больш таго, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, паміж сілавымі ведамствамі Беларусі і Расіі наладжана вельмі канструктыўнае і сістэмнае супрацоўніцтва, яны праводзяць сотні сур'ёзных і эфектыўных сумесных аперацый. "Але трэба разумець і тое, што, калі Расія ўзнімае гэта пытанне, значыць, пэўныя апасенні існуюць. Трэба з расіянамі весці наконт гэтага дыялог. Але закрывацца адзін ад аднаго нельга, гэта будзе дрэнны прыклад. Ні беларускі народ, ні расіяне гэта не падтрымаюць і не ацэняць", - упэўнены Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што трэба прадметна абмеркаваць, якія рознагалоссі захоўваюцца з расійскім бокам, якія меры неабходна прыняць, каб іх устараніць. "Паралельна трэба вырашаць і пытанні рэадмісіі, паколькі нелегалы едуць да нас у асноўным праз Расію - аб гэтым сведчыць статыстыка, - канстатаваў Прэзідэнт. - Гэтыя пытанні трэба вырашаць канструктыўна, за сталом перагавораў. На працягу 2018 года ўсе пытанні трэба зняць. І жыць нам дастойна, паказваючы прыклад усім у свеце, як могуць жыць дружалюбныя народы і дзяржавы".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аб'ёмы продажаў тавараў народнага спажывання ў 2017 годзе Нацыянальны статыстычны камітэт падвёў вынікі работы арганізацый гандлю ў 2017 годзе. У табліцы прыведзены аб'ёмы продажаў тавараў у параўнанні з узроўнем 2016 года ў супастаўных цэнах.