Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
13 снежня 2017, 15:10

"Некаторыя рэктары зараслі цінай" - Лукашэнка патрабуе арыентаваць адукацыю на заўтрашні дзень

13 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларуская вышэйшая адукацыя павінна арыентавацца на заўтрашні дзень. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы сёння на ІІ З'ездзе вучоных Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас кіраўніцтва ВНУ, рэктары забранзавелі і некаторыя зараслі цінай. Я ўжо не гавару аб выкладчыках. Яны не рыхтуюць людзей, якія ўжо сёння працаваць могуць, не кажучы аб заўтрашнім дні. У нас многія ВНУ і выкладчыкі са сваімі жоўтымі канспектамі цягнуцца ў хвасце падзей", - канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, студэнтаў з першых курсаў неабходна вучыць на практыцы. Так яны змогуць не толькі ўбачыць вытворчыя працэсы, але і зразумець, ці той шлях выбралі.

"Я ўжо не гавару аб тым, што вузаўская навука, выкладанне наогул катастрафічна адсталі ад развіцця нашай вытворчасці і яе мадэрнізацыі. І многія выкладчыкі, калі прыходзяць на вытворчасць, бачаць, што тое, што яны выкладаюць, - учарашні дзень. Таму прыдумалі тэрмін - практыка-арыентаваная адукацыя. Я намякаю на тое (у школах мы заканчваем ужо гэты працэс), што трэба пачынаць і ў ВНУ перабудоўваць, перарабляць, перакройваць праграмы. Трэба арыентаваць адукацыю на заўтрашні дзень", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Гэтыя задачы павінны вырашаць не толькі Міністэрства адукацыі, але і іншыя ведамствы, якія курыруюць профільныя ВНУ. "Выхоўвайце новае пакаленне, якое будзе працаваць тут. Але без выкладчыка і кіраўніка ВНУ немагчыма вырашыць гэту праблему", - упэўнены беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вядучыя прадстаўнікі ІТ-сферы гатовы падключыцца да ўдасканалення навучальнага працэсу ў ВНУ Беларусі. Галоўнае, каб іх ініцыятыўнасць не затармазілі існуючыя праблемы. "Яны ўзначальваюць вельмі даходныя і прыбытковыя кампаніі. Адзін з іх сказаў, што за год асабіста заплаціў толькі падаходнага падатку на $1,2 млн. І яны гатовы сёння інвесціраваць у нашу адукацыю", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі