Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
24 красавіка 2018, 11:32

Негатыўныя тэндэнцыі апошніх гадоў у Беларусі пераадолены - Прэзідэнт

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Негатыўныя тэндэнцыі апошніх гадоў у Беларусі пераадолены. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шчыра кажучы, год таму мы былі настроены на больш сціплыя вынікі, чым атрымалі. Эфектыўнасць, з якой працавала краіна, і карпатлівая праца беларускага народа далі станоўчы вынік. Сумеснымі намаганнямі негатыўныя тэндэнцыі апошніх гадоў мы, быццам бы, пераадолелі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі, канстатаваў Прэзідэнт, нізкі ўзровень інфляцыі, аднаўляюцца аб'ёмы экспарту, паляпшаецца структура плацежнага балансу. "Грошай столькі, колькі мы зарабляем, і для вырашэння праблем друкарскі станок не ўключаем, - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. - Бюджэтныя сродкі расходуюцца толькі па мэтавых праграмах і пад канкрэтныя задачы - гэта дае магчымасць мець узважаную курсавую палітыку. Па росце валавога ўнутранага прадукту выходзім з двухгадовай рэцэсіі".

"Галоўнае цяпер - надаць пазітыўным змяненням незваротны характар. Гэта - краевугольны камень эканамічнай палітыкі, тое, што дасць магчымасць захаваць эканамічную стабільнасць, а значыць, мір і парадак у грамадстве", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі