Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

"Не колькасцю, а ўменнем" - Лукашэнка патрабуе пры аптымізацыі ў дзяржапараце адсекчы ўсё лішняе

Прэзідэнт 17.03.2017 | 14:02
У час нарады
У час нарады

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры аптымізацыі ў дзяржапараце неабходна адсекчы ўсё лішняе, што плодзіць бюракратыю і перашкаджае дынамічнаму развіццю краіны. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытанні аптымізацыі колькасці работнікаў дзяржаўных органаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адной з неабходных умоў для павышэння эфектыўнасці дзяржаўнай улады з'яўляецца пастаяннае ўдасканаленне кіраўніцкай сістэмы і яе механізмаў. Тут мы павінны дабівацца вынікаў, вядома ж, не колькасцю, а ўменнем. Не раздуваць бюракратычны апарат, а сістэмна фарміраваць кампактную структуру і эфектыўную мадэль кіравання. І гэта трэба рабіць паступова. Гэта не разавы акт, прывязаны да нейкай канкрэтнай лічбы", - падкрэсліў Прэзідэнт.

"Перш за ўсё нам трэба імгненна адсекчы ўсё лішняе, што плодзіць бюракратыю і перашкаджае дынамічнаму развіццю краіны. Кожны чалавек, які працуе ў дзяржаўных структурах, павінен мець перад сабой пэўную мэту і выконваць пэўныя задачы. Калі гэтыя людзі такім чынам загружаны, значыць, яны дадуць вынік", - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што аптымізацыя зусім не падразумявае аднаго толькі скарачэння колькасці работнікаў. Размова ідзе аб павышэнні якасці работы дзяржапарату ў цэлым. "Няправільна робяць тыя, хто бачаць у аптымізацыі функцыянавання дзяржаўных органаў толькі скарачэнне колькасці. Калі пойдзем гэтым шляхам, вялікага эфекту не дасягнём. Трэба паглядзець на ўсе працэсы, якія адбываюцца ў дзяржаўных органах краіны, - упэўнены Прэзідэнт. - На гэта, дарэчы, звяртае ўвагу і насельніцтва, калі мы праводзім сацыялагічныя апытанні. І, сустракаючыся на нарадзе з прадстаўнікамі сілавых структур, я гаварыў аб тым, што нам трэба аптымізаваць працэсы. Ад гэтага мы можам атрымаць значна большы эфект".

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў 2013 годзе ўжо былі зроблены пэўныя крокі. Цяпер неабходна прадоўжыць гэту работу, удзяліўшы больш увагі якасці ўсёй кіраўніцкай дзейнасці. "Таму ўраду і Адміністрацыі Прэзідэнта было даручана прапрацаваць і ўнесці на разгляд сістэмныя прапановы. Галоўная мэта ў гэтай справе - пазбавіць дзяржаўныя органы ад дубліруючых і неўласцівых функцый, а самае галоўнае - дэбюракратызаваць працэс прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У нас часта бывае, калі рашэнне прынята ўжо, у тым ліку і Прэзідэнтам, і яго трэба фармалізаваць, гэта значыць увасобіць у нейкі дакумент (указ, дэкрэт, распараджэнне, даручэнне). Тым не менш месяцамі будзем хадзіць адзін за адным, каб надаць гэтаму рашэнню адпаведную форму".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што хацеў бы дасканала і ўсебакова абмеркаваць прадстаўленыя прапановы па аптымізацыі дзейнасці дзяржорганаў, каб у далейшым былі прыняты правільныя рашэнні. "За гэтым стаяць канкрэтныя людзі. Трэба прызнаць, што ў цэлым (у сям'і, вядома, не без недахопаў) у дзяржаўных структурах працуюць самыя дасведчаныя, вопытныя і падрыхтаваныя людзі, ад якіх залежыць функцыянаванне дзяржавы. Па-наплявацельску ставіцца да гэтых людзей і рэзаць па жывым не трэба", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама было падкрэслена, што дзяржорганы невялікіх гарадоў, раёнаў, а таксама пасялковыя і сельскія саветы не маюць патрэбы ў скарачэннях. "Гэта яны самі паглядзяць. Калі нейкія паўтары стаўкі не патрэбны, яны скароцяць і дабавяць зарплаты іншым - гэта не забараняецца", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Давайце ўзважана падыдзем да гэтых пытанняў і выпрацуем аптымальныя рашэнні, якія ўжо ў самы бліжэйшы час неабходна актыўна і без затрымак рэалізоўваць на практыцы. Хачу падкрэсліць, што ніякіх вузкаведамасных інтарэсаў, усё павінна быць падпарадкавана інтарэсам дзяржавы", - падагульніў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск