Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 чэрвеня 2017, 18:54

На Рэспубліканскую дошку Гонару занесены 68 пераможцаў спаборніцтва за 2016 год

23 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 чэрвеня падпісаў указ нумар 222 "Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2016 год". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сярод абласцей і горада Мінска, раёнаў, гарадоў і раёнаў у гарадах, арганізацый усіх форм уласнасці, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў па выніках работы за 2016 год, вызначаны 68 пераможцаў для іх занясення на Рэспубліканскую дошку Гонару.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работы пераможцаў за 2016 год былі дасягненне найлепшых паказчыкаў у сфере сацыяльна-эканамічнага развіцця і дасягненне высокіх паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў. У тым ліку за найлепшыя паказчыкі ў сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця вызначаны 45 пераможцаў, па эканоміі рэсурсаў - 23 пераможцы.

Занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару з'яўляецца грамадскім прызнаннем працы жыхароў і калектываў прадпрыемстваў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і дабрабыт краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі